Старонка:Штурм (1930).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ноччу…
Паўднёвы Крыж.
Ноччу
агні…
агні…
Месяц!
Хоць ты
з гары
На маленькі цень
зірні!

— Што гэта?
Вахта…
— „Адкуль?“
Гоман.
І радасьць.
І сьмех…
Зараз —
хай сотні куль —
Томі
верыць вясьне!
..........
..........
Коцяцца воды ў даль
Хваляў чаруе ігра.
Тому дарога адна:
Прыстань — „Порт-Ленінград“!

|}