Старонка:Штурм (1930).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На вячэрні
„файф о клок“.

Рана ў душу надломы
Кінуў каравы лёс…
Моцна захоўвае Томі
Кроплі нясплаканых
сьлёз.

А за плянтацыі станам
Сетку пужлівых ліан
Вабіць красой акіяну
Вод неабсяжны
дыван…


∗     ∗

І на рэйдзе, ў бухце недзе, —
Параход.
Ў лёгкай пене — шуму зьвеньні —
Ціхі ход.

З алым сьцягам, сьмелым шагам
Стаў ён тут.
Будзе ў раньні, да зьмярканьня
Перагуд.

Чысты, новы, ён партовы
Толькі госьць.
Дымкі таюць… Бы чакае
Ён кагось…