Перайсці да зместу

Старонка:Штурм (1930).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАЛЁКІ РЭЙС

… Хмаркі ня любяць Конго —
Кожны прамень — штылет.
Томі працуе па гонгу.
Што ў лёрда Сінгрэй
на стале.

Выдзеш за белыя сьцены —
і ў бязвыходнай багне…
Чорнае дрэва эбэну,
А Томі —
яшчэ чарней.

Хлопчык ня ведае стомы…
(Гнуткай спружынай-бамбук…)
Часта і ўночы Тома
Будзіць
прарэзьлівы стук.

Томі трамбуе граві,
Томі шаруе шкло,
Томі рыхтуе каву