Старонка:Штурм (1930).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У краіне Грацы сінім росам
Палымнець
на схіленай траве!
Хай кладзе шырокія пакосы
ў будаўніцтве новым чалавек!

Хай пачуе моц яго размахаў,
Хто прыціснут зараз да зямлі!
… Што з таго,
калі сівым манахам
Прыдзе нехта, каб атруту ліць?..

Шо з таго,
калі ваўком шалёным
Кіне вораг злосны покліч свой?!
За наскокаў чорныя праклёны
Ён заплоціць ўласнай галавой!

… На кладзішчы сумныя крыжы
А паляны ў цьвецені зімовай…
Над вярбою вечар
ўгрунь бяжыць —
Рассыпаюцца сярэбраныя словы…

|}