Перайсці да зместу

Старонка:Штурм (1930).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У КРАІНЕ ПРАЦЫ…

На кладзішчы — сумны крыжы,
А паляны —
Ў цьвецені зімовай.
Над вярбою вечар прабяжыць
І рассыпяцца сярэбраныя словы.

Думкі рэюць… Журавамі рэюць.
І складаюцца ў імглістым сьне.
Я адзін… Ні золак, ні завеяў —
Навакол, што мора —
сьнег… і сьнег…

… Ноч і дзень. Расквечаныя зоры.
Дзень і ноч. Прывабныя агні,
Зацьвітаюць ружамі прасторы,
Дзе-б, здавалася,
магчыма толькі гнісьць,

І таму —
настрой такі бадзёры,
І ў змаганьні палкая душа,
І у далях — вобліск пурпуровы
І тугой ня поўніцца абшар!