Старонка:Штурм (1930).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адкацілася плынь Іёрдану
Сны і здані
біблейскіх дзён.

Ледзь у восеньскай бойцы рабіна
Загараецца сотні ран, —
Піша Мойшэ
малодшаму сыну
У далёкі Біра-Біджан:

— „О, мой хлопчык, мой
любы Лэйбэ, —
Шмат навін, —
і жыцьцё ня горкне.
На вясну, вось мяркуем „Най Лэбн“[1]
Аб‘яднаць з „Чырвонаю Зоркай“!

… Вечар сінія сукны павесіў,
моўкнуць мудрыя песьні дратоў,
Выпаўзае з-за хмараў месік
У гарохавым
паліто.

Стане месік той варажыць
Ручаямі нямога срэбра.
Не ляскочуць наўкол нажы —
Працаваць толькі
разам трэба!
Каляктыўная праца
ня згасьне.
Ў ёй — вялікае сёньня маяк.
Гэта ведае кожны калгасьнік!
Беларусі яўрэй і паляк!

|}

  1. „Новае жыцьцё“ — назва колгасу.