Старонка:Што дзялиць, а што не, каб супакой быу на сьвеци.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарскую. Каб зямля даремне не лежала, каб папала у добрыя руки, каб усих кармила.

Дзе цесна, треба и места пашырыць, каб нихто ня жыу як у казарми, як у вастрози. Каб кожнаму, хто захоче, было, як вольной птушцыхоць гняздо з агародам. На гета усюды зямли хвациць.

Усе большіе лясы ды рыбныя воды треба пад апеку гасударства узяць, каб их не глумили. Каб лесом там тольки вольны гандель, ишоу, дзе на гаспадарскіе патребы народу па невысокай цане хватае.

Пад гаспадарки ды ча усякую патребу народнае государство дасьць зямли па невысокай цане на доугалетни выкуп, а на гавдель не павинно даваць ни кальва.

Дабиваюць у Польским Сейми торгу тольки аб тым, дзе па кольки маргоу пры болыцшых ды лепшых гаспадарках пакинуць. Адны хочуць каб да трохсот маргоў, другіе, каб болей.

И на тое згадзилися усе, што тым, каторые щыра зямли ад ворагоу баранили, або их дзецям, кали сами на вайне прападуць, у першую калейку даць треба.

Так яно будзе и у нас, кали станем спрауды гаспадарами роднаго краю. Кали будзем ведаць, дзе наша цьвердая граница ад суседних народау. Не так ад народау, бо на усих границах народ адзин з адным трохи памешаны, алеж ад суседних чужых гасударств.

Лихая пакуль што наша доля, што мы гетакай границы не маем, што нашу зямельку, як той агарод бяз плоту пры шырокай дарози, топче чужая жывела, ды чужые людзи, горшые пад час за жывелу.

Усякіе есьць на сьвеци народы: есьць гаспадарскіе, што на сваей зямли жывуць, а у чужую толькя на заработки, ды на навуку идуць, кали треба.

Ды есьць народы драпежные, што заняўшы сабе поу