Старонка:Што дзялиць, а што не, каб супакой быу на сьвеци.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьвету, николи не здаволядса, усюды силаю, ци хитрасьцью лезуць.

З гетых народау, Турки, Татары уже супакойлися. Немцау, на наше вяликае щасьце, вяликая хеура вольных народау, Коалиція, цяжка пабила, алеж ихней силы, хитрасьци и злосьци нам заусюды треба сьцерагчыся.

Асталася Масква. Яна паказала усяму сьвету, што заняушы чужого цераз меру, бараниць не умела ни разу, а таптаць нашу землю, палиць нашы гаспадарки, глумиць нашы народы патрапила два разы за адну вайну. Нещасьце гетаго народу, што ен, як некая небывалая велизарная рыба, што мае шмат зубоу, шмат хвастоу, а галавы з душою ни годнае. Была нибыто галава, цар. Аглядзелися, што гнилая. Адсекли. Карысьць благая. На том самом мейсцы черви завялися. Замиж адной гнилой галавы, выскачыли дзьве, ци болей. Замиж аднаго чорнаго царскаго чыноўника, знайшлися з дзесятак чырвоных.

Што с таго, кали яны на усякую жоутую сьмярдячую брыду кажуць — чырвоная, кажуць — им малинаю пахне, кали нам яна чым сьмярдзела, тым сьмярдзиць.

Не будзе у нас дабра, пакуль мы гетай брыды не выкинем, пакуль ад яе рову на усходзе не выканаем, пакуль моцнаго плоту ци границы не паставим.

Скажеце може: „и у Маскве не усе разбойники, если людзи не горшые за нашых. Прауда. Толька их доля такая, што добрые на дне сидзяць ды маучаць, або марне гинуць, а кепскіе палку у руках дзержаць ды камандуюць.

Граница патребна нам не ад добрых людзей, тольки ад дзикай двуногай жывелы, каторая нашу землю бесьциць ды нас на свой лад манежыць хоче. Нам ад их цара сапачыць, пара ад голаду ды ад усякой пошесьци бараницса, пара хоць раз быць гаспадарами у сваей старонцы.

Праз гету границу мы прапусьцим, кали захочем, и добрых людзей, и добрыя думки, и патребны тавар.