Старонка:Што дзялиць, а што не, каб супакой быу на сьвеци.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аглядзеушыся, што сонце низко, стау бегчы, як мача. Пакуль да меты дабег, пау мертвы — серце не вытрымало.

Падабне и Хрыста чорт маніу, як Хрыстос яще быу чалавеком. Хрыстос не падауся. На тое Ен быу Хрыстос, а мы звычайные людзи.

Каб нам гетак давялося, як таму чалавеку з байки, то бадай, што и мыб гетак зрабили, як ен. Кожны, што зямлю щыра палюбіу, што у ей праз многа лет капаусе, сеяу ды садзіў, як будуць дзялиць, па дабрай воли не скаже — мне годзі.

„Штож, што сам вырабиць не здоляю, дзеци, унуки падрастуць, памогуць, Нехай мая зямелька тымчасам адпачыне, нехай кветкамі ды лесам зарасьце. Нехай уся за мною астанецца“. Добра граматны и так гатоу сказаць: „Янаж уся кругленькая, як яблычко, нехай у мяне уся у кишени ляжыць. А я добрым людзям, калі захочу, у варенду даваць буду, яны мне плациць будуць, будуць мяне слухаць. Зямля не гарелка. Чарками яе не падзелиш так, каб усих здавалиць”.

Аднак дзялиць треба. Треба так дзяляць, каб найменш было тых, што справедливе скажуць: „нам крыуда”. Каб и тые без свайго гнязда, без хлеба не асталися.

У Польщы, дзе трохи даўней, чым у нас, Немцау прагнали, а бальшавикоу, як добры гаспадар сьвиней у вагарод, не пусьцили, да гетакого падзелу идзе.

Сабралися выбарные ад усяго народу: найбольш мужыкоу ды работникоу, памиж их есць и людзи усялякой навуки, ды раяць уже не першы месяц у Сейми. Каб сем раз прымерыць, адзин раз адрезаць. Каб кожны ведау, дзе араць, дзе сеяць, дзе жаць будзе. Каб зямля аднаго гаспадара не была параскидана у дзесяци месцах.

На адно уже усе згадзилися. Даць, колькя хвациць тым, то маюць або простую практыку, або навуку гаспа-