Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вярнуўся на мінутку, нагнуўся над хворым і ніўзнак пагладзіў яго па галаве рукой.

Парабак абамлеў, бытцам цэпам хто па чэрапу пераехаў.

Вочы зачыніў і доўга лежаў, ажно супакоіўся.

Есьць у душы людзкой патаемная каморка, на сем спустаў зачынена яна, а ніхто і нічога яе не атчы не, толькі вітрых зладзейскі праклятаго нешчасьця. А захована ў ёй дзіўная, непрамерэная любата, найвялікшая мудрасьць. Што Бог даў — ператрываць трэба.

С тэй пары бедак лежаў ціханька на тапчане сваім, а па узбуранай душы ішоў Хрыстос, як па мору, усьцішаючы буру…

Глядзеў у бязсонные ночы, у дні паганые, на ўвесь сьвет якбы з далі, якбы з зацішнаго куточку, дзе ціха і прыемна, аткуль ўсё выдае малым і пацешным, але ўсё ткі любым…

„Што-ж рабіць… што-ж рабіць“… шэптаў бывала. „Нехай Бог дае іншым людзям долю… Не нарэкай: і табе магло-б быць горэй…

Напісау Ст. Жэромскі.
Ператлумачыла Т. Г.