Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ліся пастухі, кучкай селі, мяшкі на галовах. Ногі босые падкорчылі, лапак нацягалі і цяпло разлажылі, бульбу пякуць, пруточкамі гатовую с попялу выцягіваюць. А дым сьцеліцца, смалой пахне.

Калі пачуваўся дзебялей, здаравей, калі гарачка не так моцна мучыла, тады баяўся, находзіў страх слабых і пакрыўджаных. І пад націскам гэтаго страху, сам, бедны, малеў, як канапелька і ўцекаў, а за ім гналіся забабоны, нейкіе мары.

У канцы рана на назе пачала падгоівацца і гарачка мінула. Душа бедака ачуняла, бытцам с таго сьвету вярнулася і стала ізноў усё прыкмечаць і раздумываць, але думы яе перамяніліся. Даўней разбірала яго жаласьць, хоць гідзіўся сам сябе; цяпер ненавідзіў, акалечанае быдлё, ўсіх: і гэтых, што попліч лежалі, і тых, што акалечылі. Прытым зарадзіўся і ў сэрцы паднімаўся сковыт, с каторым думы яго беглі адна за другой, шукаючы тэй сілы, каторая прыгавор на яго падпісала.

Мучыў гэтак доўга душу сваю і пагарчэла яна страшэнна. Ажно раз прыкмеціў, што здаровая нага нямее і пухне ў костачцы. Калі раніцай глаўны доктар абходзіў бальнічных хворых, парабак зьверыўся яму с сваей новай бяды, пажаліўся… Доктар абстукаў яго, худое, высахшае цела, надрэзаў асьцярожна пухліну, перэканаўся што дрот лезе як у цеста да самай каьсці, атрос пальцы і жаласна палядзеў ў вочы парабка.

— „Кепска, брат, с табой. Трэба было—б другую нагу… бачыш — гэтак. Але ты слаб. Ляжы тут, будзе лепш, чым у хаце. Накормяць прынамсі“. І пашоў с памашніком. Ад дзьвераў аднак