Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Расказ Сабалы.

— „Здароў, дзядзька!“

— „Здароў, як маецеся?“

— „Дзякую, жыву так-сяк“.

— „Хваліць Богу, а я крэпка пралежыў, думаў, прышоў канец. Калі толькі хлюпата, холад — сьцеражыся — руматыз так і сьцісьне. А тут і колька пад лапатку залезла і нагу стала жваць, рады не дасі — думаў — ня вычэпаюся: прыдзецца паміраць. Паны прыслалі доктара. Прышоў, пастукаў па плечах, бытцам дзяцел у пень і трубачку прыстаўляў, ці не бляюць там часам авечкі у грудзёх. А мне ткі дрэнна ўстала. Божухна мой, што тут рабіць? Доктар прыслаў хвэльчэра, той абставіў мяне банькамі, як пояс гузамі, нацёр спірыту сам, але нешта і гэта ня помач. Тады як стаў кашэль перці — ачысьціў с паганай флягмай усё да чыста ў грудзёх, стала лёгка і мазаць ня трэба: саўсім адпусьціла і цяпер здароў, як рыжок.

Чэлавек павінен ведаць, як сам сябе мае ратаваць. Уселякая кветка мае сваё імя і сваю сілу, а быдлё — то які розум мае, — ого! нераз людзкі розум мае, — бывае і чэлавека падмане“.

— „А як ты думаеш, руматыз мішку мучэ?“

— „Да чэлавека падобны, то пэўна і яго мучэ. Калі сабаку крышыць, чаму-б мядзьведзя—бы шчэндзіў? Але ён — дык лекі знае. Як з мярлогі падымецца, то зара есьці і к вадзе ідзе: есьць і палошчыцца, а пясьля ідзе цэнтаўры шукаць, што расьце пад яленцавым кустам і жарэ яе. А так ёй перэгарчэе, што вясной і думаць нечэга, каб яго мяса есьці можна было. У восень — наадварот: еш