Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Шэпацяць, шэлясьцяць
Залацістые,
Веткі ў неба глядзяць
Пусталістые.

Дачэкаўшы вясны,
Зноў ажыўлюцца;
Не паўстануць лісты,
Што асыплюцца.

|}


5.

Небо поўно сівых хмараў,
Сьвет палошчэ дождж сьцюдзёны,
Чорнай кучай на папары
Чахнуць каўкі і вароны.
Сонца ўжо ніхто не бачэ,
Вецер вые, завывае;
Восень стогне, восень плачэ,
Думы сумам спавівае.
Ў маей хаце у пахілай—
І ня цёпла, і ня відна,
Выгледае, як магіла,
Выгледае неяк крыўдна.
І ў душы, хоць плач, як нудна,
Гэтак цёмна, як і ў хаце;
Ой, як нудна! сказаць трудна…
Галасіў-бы, слаў пракляцьця.
Галасіў-бы, як галосе
Вецер гэты, восень гета,
Каб аж рэха разляглося,
Гэт, на цэлаго паўсьвета!
Каб ляцело, не сьціхало
Па шырокаму па полю,
І ўсім чыста апевало
Маю горкую нядолю.


6.

Ў думах нявесела,
Сэрцэ сжымаецца;
Цёмная, золкая
Восень збліжаецца.