Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Так і ўцекаў-бы ад гэтаго
Там гэт! за горы, за рэкі,
Каб чэлавек ды мог скрыціся
Ад сваей долі на векі.

|}


2.

Сьцелюцца цэлы дзень росы,
Вечны цень сьпіць на зямлі,
Бледные сонцавы косы
Выглянуць рэдка калі.
Здаля даносюцца шумы,
Ў коміне шумы пяюць;
Ціснуцца будніе думы,
Сноў забыцьця не даюць.
Нейкая зводная сіла
З выглядом вечна старым
Вабіць здалёку магілай,
Крыжам міргае сваім.


3.

Змоўклілісьцястыешэлесты,
Галля худые тарчаць,
Мёртвые дзе-не-дзе ве́расты
Зеленяй зводнай блішчаць.
Цягнуцца дрэвы расхутаны
К небу з балотных нізін,—
Корэнь, у жвіры заплутаны,
Не адпускае галін.
Рогат зьвярыны пакоціцца
Дзікім жаданнем бяз слоў,—
Пушча замрэ, закалоціцца,
К во́блакам цягнецца зноў.


4.

З гальных ліп і бяроз
Лісты валюцца,
Між павалаў і лоз
Разсыпаюцца.