Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Небо пакрылося
Мглою, туманамі,
Галкі узносюцца
Панад курганамі.
Поле шырокае
Пусткай абселося,
Дуброва шумная
З лісьцеў раздзелася.
Імжыць сьцюдзёністы
Дождж над зямелькаю,
Сьвет пакрываючы
Жаласьцей нейкаю.
Людзі у курные
Хаткі пакрыліся,—
Радасьць мінулася,
Песьні забыліся.
Бабка старэнькая,
Зможэна мукамі,
Казкі даўнейшые
Шэпчэ з унукамі.
Віхар у коміне
Жутка заносіцца,
То якбы жаліцца,
То ў хату просіцца.
Ў думах ня-весела,
Сэрцэ зжымаецца,
Цёмная, золкая
Восень збліжаецца.

|}



Восень.

Ось і па леце… Німа яснай гожэсьці;
Восень запела пагудку сваю;
Нудна, жаль нейкі атцвіўшай прыгожэсьці;
Гіне ахвота к пацехам, к жыцьцю.
Вока не пасьвіцца зеленей, коласам,
Сэрцу роздольля, прывольля німа;
Вецер заводзе нябошчыцкім голасам,
Вые, рагочэ, як ведзьма сама.