Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Агул жыцьця ўсяго абыймеш,
Друзы пагод і непагод,
Зямлю і небо ў рукі возьмеш,—
І ў гэты край зляціць паглёд.
І як-жэ міл дзірванчык цішы,
Спакою дзіўнаго узгор,
Дзе не чапіў селянства пушчы
Навейшай мудрасьці тапор!..

|}



Явар і каліна.

Песьняй вясны лебядзінаю
Скінуўшы зімніе чары,
Шэпчэцца Явар с Калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісьцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай;
Росамі мыюцца раніцай,
Песьцяцца сонцэм паўднёвым.
Захадам модлы пакорные
З маткай-зямлёй атпраўляюць;
Тайна у ночэньку чорную
Месяца, зор выгледаюць.
Слухаюць сьмехаў русалчыных,
Лопату крыльлёў начніцы,
Ветру павеваў апьянчэных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
У повесьцях сонных імшараў…
Цешыцца Явар с Калінаю,
Скінуўшы зімніе чары.



Явар.

За пакутнай за гарою
Ўзнёсся явар адзінокі,
І ківае галавою,
Ўсё ківае ў сьвет далёкі.