Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Рэчка.

Між гор—далінаю—за вёску,
Не агледаючыся ўзвыш,
Суважна, папрасту, пасвойску
Бяжыш ты, рэчка, і бяжыш.
Падгоніш каменьчык жвіровы,
Травінку водную трасеш,
Чэпаеш корэньчык альховы,
Па верху кветачку нясеш.
І лёд зімой табе ня шкодзе—
Ўсё коцішся; а цёплым днём
На бераг выглянеш разводзьдзем,
Дый посьле—зноў сваім сьлядком.
Нясецца весела вадзіца,
Мая з ёй думка сьлед у сьлед,—
То рвецца ў даль, то зноў баіцца:
І міл і страшэн думцэ сьвет.
А рэчка як бы мне гаворэ:
«Аб долі хочэш знаць маей?
Я—капля ў моры; толькі-ж морэ
Маё ад дум тваіх сьвятлей»!..



Сельскіе могілкі.

Люблю я мо́гілкі с каплічкай,
Прысельле насыпаў і пліт,
Дзе крыж і страшэ і галубе,
Сьлязой дзе кожын дол абмыт.
Сваё дзе Радаўніца сьвята
Сьпяшыць у год абходзіць раз,—
Селян склікаючы сямейку,
Спраўляе с сьветам тым папас.
Жывые душы успамінаюць
Сваей успаўшэйся радні,
Над імі жаляцца галінкі,
Нясуць былые думцэ дні…