І на што школа з настаўнікам,—
Добра быць і неахайнікам:
Калі з кніжкі не даўчуся,—
У вастрозе долаўчуся.
Эх, ты, доля мая,
Маю школу ўжо я!
І на што-ж мне поля гонейкі,
З дабром клеці, коні, волікі?
Я магу жыць і «пашырэ»
У шырокай у Сібіры.
Эх, ты, доля мая,
Зямлю маю ўжо я!
І на што-ж мне хата новая,
Сталы, лавы ўсё дубовые?
Злыдні змогуць маю сілу,—
Як пан, лягу у магілу.
Эх, ты, доля мая,
Хату маю ўжо я!..
|}
Грай-жэ, музыка… Цёпла, спакойна, цёпла і сыта |