Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сьветла, прасторна… Зьяюць брылянты…
Хто там?.. Цень бледны шмыгнуўся у вакне?..
Вісельнік?! Тут ён?.. Проч яго, франта!
Нашы асіны! Хай толькі чапне…
Грай-жэ, музыка, каб і ў магілах
Голас уцешны пачулі з зямлі,—
Каб аж спад наспаў, плітаў пахілых
Косьці паўсталі і ў танец пашлі.
Гэй-жэ ў тахт ногі!.. Пара за парай!..
Стой! Блеск чырвоны шыбае з вакон.
Ах! Гэта вёска сьвеціць пажарам…
Ну, галасі там нябошчыцкі звон!..
Грай-жэ, музыка! Рэж дармажэрца!..
Змоўк?.. Што?.. Галоўку ты клоніш ка сну?..
Глупство!.. Ў мызыкі лопнуло сэрцэ…
Гэй ты, другі там! рві сэрцэм струну!..

|}



Брату.

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
Родны мой,
Ты пытаеш, хто такіе
Мы с табой?
Ці мы людзі, ці скаціна,
Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
Гэты гай;
Гэта поле, на каторым
Млееш, млеў;
Гэту сгніўшую хацінку,
Гэты хлеў.
Запытайся сваей долі,
Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна,
Хто мы тут?