Потым выскачыў, як з жару,
І Твардоўскаго зноў страшэ:
«Я цяжкую вынес кару,
«Але й ты у моцы нашай.»
«Раз ешчэ—і будзе квіта—
«Па кантракту ёсьць нагонка…
«Глянь, вун баба каля сіта,
«Гэта, чорце, мая жонка.
«Я на год у Вэльзабуба
«За цябе жыць астануся,
«А праз той час мая люба
«Жыць с табой, як з мужэм, мусе.
«Службу, любасьць, шанаванне
«Хай ёй вашэ прысягае,
«Зломіш хоць адно заданне—
«Ўся умова прападае.»
Што той кажэ, чорт пільнуе,
Вокам кідае на самку,
Быццам бачыць, быццам чуе,
І збліжаецца пад клямку.
А Твардоўскі пры ім сучэ,
Быццам гнецца, а ўсё бачэ;
Скочыў дзюркай чорт ат ключа,
І дагэтуль недзе скачэ.
|}
Ў дагонку. (Czaty). С-пад прысад агарода бледны ўбег ваевода Ў дол патупіўшы вочы, ўвесь дрыжыць, штось мармочэ,
|