Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/256

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Гэй, ты, чорце! глянуць зволь-ка
«У кантракт, дзе пункты ўвідзіш,
«Што як лет мінецца столька,
«Па маю душу як прыдзеш,—
«Буду права мець тры разы
«Запрагчы цябе ў работу,—
«Ты-ж найгоршые прыказы
«Мусіш споўніць што да-ёты.
«Глянь, над ка́рчмай малеванне:
«Конь грывясты, хвост, як вехаць;
«Тут жывым нехай ён стане,
«Мушу я на ём праехаць.
«Біч с пяску скруці мне, бесе,
«Каб каня меў чым пагнаці;
«Хором выбудўй у лесе,
«Каб было дзе папасаці.
«Зруб стаўляй з зернят арэху,
«Прыкажы знасіць іх раку,
«Жыда пэйсамі лаць стрэху,
«Места гонт—крый зернем маку.
«Глянь, цьвячок такі прымерна:
«Ў цаль—таўсты, даўгі—тры цалі;
«Бі у кожна маку зерна
«Па тры гэткіе ганталі.»
Мафістофель духам скочэ,
Каня корме, пое, чысьце,
Біч даўгі са жвіру точэ,
А ўсё жыва і агнісьце.
Сеў Твардоўскі, выпнуў жылы,
Ўзяў за повад, кон здаровы,
Знай, трымайся што ёсьць сілы,
Аж тут зірк: палац гатовы.
«Так, так! выйграў, пане бісе;
«Ды работа жджэ другая:
«Ты скупайся ў гэтай місе—
«Толькі ў ёй вода сьвятая.»
Чорт спужаўся, ўвесь сагнуўся,
Пот яго сьцюдзёны крые;
Ўсё-ж, пан кажэ—слуга мусе,
Чорт скупаўся аж па шыю.