Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/255

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тут, як водку піў с келіха,
У келіху сьвіст зрабіўся;
Глядзь на дно:—Гэй, што за ліха!
Ты чаго, кум, сюды ўбіўся?
На дне ў чарцэ бачыць—чорцік:
Чысты немец, знае ўвагу;
Пакланіўся і, як хорцік,
На падлогу дае цягу.
Скочыў, вырас на два локці,
Нос, як гачык—знаць, што не-людзь,
І савіные пазногці
На худых нагах віднеюць.
«А! Твардоўскі… як дуж, браце?!»
Так гаворэ і падходзе:
«Ці-ж ня хочэш на’т пазнаці
«Мафістофаля, дабродзей?
«Там, пад Лысаю-Гарою,
«Што душу нам атступаеш,
«Патпісаўся ты крывёю,
«А цяпер і ані дбаеш!
«Надало-ж табе забыцца,
«Што, як два мінуць гадочкі,
«Меўся ў Рыме ты явіцца,
«Каб цябе ўзяць за грахочкі.
«Ўжо сыходзе год і сёмы,
«І кантракт далей ня служэ,
«А за чары, ой, даўно мы
«Жджом цябе у пекле, дружэ.
«Але хоць чэкаў я леты,
«Помста ўрэшці даканана:
«Рым завецца шынок гэты…
«Кладу арышт на васпана.»
Даць хацеў Твардоўскі цягу
На сказ гэтакі чартовы,
Але той злавіў за дзягу:
«А дзе, кажэ, гонар слова?»
Што рабіць? чэрта насьпела,
Схопе ў пекла тут, і годзе.
Дый Твардоўскі знае дзела,
І таму мазгі заводзе.