Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэтак спятрэла мне доля-байка на век;
Хатай стаў мне шынок, а сьвет цэлы—турмой.
Змарнаваў за нішто сам сябе чэлавек
Праз неўлад праўды ў нас, праз паглёд мілы той.

|}



Вісельнік.

Зоркі не ўбачыш, імгла непрыхільная
Сьветъ спавіла непрагляднаю сеткай;
Вецер ня мрэ і, як зданне магільнае,
Носіцца грозна па пушчахъ, палетках.
Лес расхадзіўся, пашумы сусьветные
Бьюць у тахт віхравы кожнай галінай,
Стогнуць дубы і бярозы сталетніе,
Хрыпла скрыпяць і трасуцца асіны.
................
Злыбедаў стогны і цьмы неспажатые,
Жудаснай дзікасьці поўны бязмеры,
Як-жэ салодзіце думкі разьбітые,
Сэрцэ з разьбітай надзеяй і верай!
Годзе душа маладая пакутаваць,
Шляхам заломным снаваць безкарысна,—
Страшна загадкі ўсебыту расплутываць,
Выхад с туманаў находзіць разблысны.
К сонцу і зорам жыцьцё тваё рвалася,
Віхры і ночы на бой вызывала…
Згасла ўсё лепшае, згасла, зламалася,—
Далей змагацца сілы не стала.
Будзь-же збаўленнемъ, петля канапляная;
Вырыхтуй сук свой, асіна-ласуха:
Хутка збагацішся ў плоднасьць незнаную,
Слаўнаю станешся—толькі паслухай!
Ты не марудзь там, пакутнік аплучэны:
Жыва вяроўку—раз, два, і гатова!
Сьмела сунь шыю!.. Ну, вось і разлучэны
З гэтай зямлёю, с пуцінай цярнёвай.
...................
Вырылі яму жалезнай лапатаю,
Вырылі паміж крыжовых дарогаў,