Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/188

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

II.

Дня аднаго ў кустох блудзіў і лёгкаго выглядваў хлеба,—
Пагоду ясную і дзень на ноч зьмяніла бурай неба.
За хмарай хмару валакло, а грозна, чорна, без устанка;
Пярун ляцеў за пяруном, што міг—маланка за маланкай.
Ліло, як з рэшата, дажджом, раўняло нізкі дол з узгорам,
І лес, і поле абняло, як пеклам, як шалёным морэм.
Заціхла птушка, зьвер заныў; лес-хата—ўжо ня быў ім хатай…
За грэх караў зямлю, ці што, так грозны Сатакрата,
А паляўнічы, хоць і мок—не пакідаў сваей работы:
Галубку ўбачыў пад кустом—за крыльля ўзяў злавіў з ахвотай.
Дабыча лёгкая была: галубка, выбіўшыся с сілы,
Хоць і хацела—не магла ляцець, чэкаў яе дзе мілы.

III.

Тым часам сьціхла бура ўжо, але і вечэр быў на сьвеце;
На небе месяц абышоў, і зоркі сталі ў небе йрдзеці.
Што тут рабіць? дамоў ісьці?—Ісьці і цёмна і далёка;
У лесе цёмным начэваць?—і небаспечна, і ня лёгка:
Усюдых сьвеціцца вада, вада зліваецца з галінаў:
Нічым нідзе дастаць агню, а тут ешчэ і рык зьвярыны…
І голад такжэ не маўчыць: пара даўно чаго паесьці…
Нічога. Рады ўжо німа. Прышлося ў лесе ноч правесьці.
Пад дрэва буйнае ідзе, шукае ў ім сабе апоры;
У знак пакоры—галаву схіліў і так яму гаворэ:
«О дрэва, будзь прыстаннем мне: ў сваей з багамі мей апецы».
Сказаў, і лёг на камень там, пры ім галубка тут-жэ ў клетцы.

IV.

А гэта дзерэва было сялібай, хатай галубковай:
Сядзіць прамоклы на ім ён, і так бядуе слова ў слова:
«Куды загінула мая галубка, вечная падружка?
«Такая страшная пара! як выйдзе жывенькаю птушка?
«Мо вецер зьбіў яе куды, ці дождж пасек нешчаснай крыльлі,
«Ці вораг бедную злавіў, ці пяруны на сьмерць спалілі?
«Што мне з жыцьця, калі яго ня будзе ўжо с кім каратаці:
«Жыцьцё і сьвет тады—ня сьвет, і сам ня свой у сваей хаці.
«Палац з брылянтоў; сотні слуг хай за цябе паложуць грудзі,—