Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такая прынука, як труд і навука
Ці-ж можэ нам сіл не дадаці?
С такімі сябрамі, знай, будзе ня штука
І горэ сваё зваеваці.

Паўнейшай адрынка, сыцейшай скацінка,
Ой, будзе—а толькі вазьміся!..
І нойдзецца ў працы аддухі часінка,
І ў крыўду ўрагом не дасіся.

Крыўдзіцелеў зможэш, сьлед вечны праложыш
І к долі, і к волі, і к славе…
Адно ты прачніся, вучыся, як можэш,
Ці дома, ці на школьнай лаве.

Ўсе людзі значэнне пазналі вучэння,
Адзін толькі ты ані дбаеш!
Цямней, беларусе, як ночка асення,
І шчасьце-ж такое ты маеш…

|}



У вучылішчэ!..

Клумак с кніжкамі пад пахай,
Думак поўна галава,—
Там, у школу даўным шляхам
Сыпе сельская дзетва.
Гурмам сыпе да навукі,—
Знаць ахвоту, ўвагу знаць:
Знамо, трэба знання штукі
Сходаць, скеміць, переняць.
Буквы с памяці той клеце,
Той «таблічку» ў нос бурчыць;
Адным словам, ешчэ дзеці,
Адным словам, трэба ўчыць!



Янінцэ Паўловіч.

Для Янінкі, для цёскі
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу весела расьці, ўсе навукі перайсьці