Гэта старонка была вычытаная
І шчасьліва, і ахвотна,
Ды бяз сумнасьці маркотнай
Песьні пець
І ляцець
Па-над борам
К сонцу, к зорам,
З вольнай думкай па-над гаем,
Па-над нашым бедным краем…
Для Янінкі, для цёскі
Шлю паклон шчыры з вёскі:
Жычу, посьле ўсіх навук без прынукі і дакук,
Жыці з мужам а багатым,
Каб была век доля сьвятам,
Добра жыць
І любіць
Дружку дружка,
Як пяюшка
Птушка птушку, што век звонка
Славіць нашую старонку
І са мною для цёскі
Шле паклон шчыры з вёскі…
|}
Ён і яна. Гэткай пары на сьвеце |