Дух збудзіў свайму народу
Сваім гучным словам,
Навучыў любіць свабоду,
Родны край і мову.
Яго «бацькам» ахрысьціла
Памятна Украйна.
Эх! і нам будзь бацькам мілым,
Украінчэ слаўны!
Плывучы ў даль твая песьня
Гасьцінцам ня вузкім,
Нашла водгалас пачэсьне
Ў сэрцы беларускім.
|}
Лірнік вясковы. Памяці Вл. Сырокомлі. Не аб шумна-разгульнай бяседзе-вясельлі, Над Вільёй, дзе сталіца была Гедыміна, |