Калі пусьціцца скакаці,—
Ажно сэрцэ скачэ;
Лепшых танцаў і ўвесь Піцер
Бадай што не бачыў.
Ці Мяцеліца, ці Юрка,
Мельнік, ці Антошка,
Ўсё ў яго зыходзе гладка,
Ня змыліць ні трошка.
Пад дуду і пад цымбалы
Топне прысьпевае…
Сьцеражыцеся ўсе людзі:
Беларус гуляе!
Не ўнімайся-ж і скачы нам,
Покі сілы хваце,
Мо пачнуць і думкі нашы
Весялей скакаці!
|}
Памяці Шэвчэнкі. Ад гасьцінца да гасьцінца, |