А што-ж вам беларус такога
Пасьмеў зрабіць, пасьмеў сказаць?
Эх, трэба ўчыць ешчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць!
Эх, кіньце крыўдамі карміцца—
Кожын народ сам сабе пан;
І беларус можэ зьмясьціцца
Ў сямьі нялічанай славян!
Напасьцяй, лаянкай напраснай
Грудзей не варта мазаліць!
Не пагасіць вам праўды яснай:
Жыў беларус—і будзе жыць!
Ня столькі «хамскіе» натуры
На карках вынеслі сваіх!
І сьвіст даношчыкаў пануры,
Паверце, не запудзіць іх!
К свабодзе, роўнасьці і знанню
Мы працярэбім сабе сьлед!
І будзе ўнукаў панаванне
Там, дзе сягоньня плачэ дзед!
|}
Гэй, капайце, далакопы… Гэй, капайце, далакопы, Гэй, ударце, загудзеце, |