Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Хаўтуры ўжо свае будзе
Беларусь спраўляці.

*

Гэй, зайграйце ў мільён струнаў,
Слаўные музыкі,
Каб аж водгалас каціўся,
Як ёсьць сьвет вялікі.
Так іграйце, каб было ўжо
І глухім чуваці,—
Каб маркотна не было спаць
Беларусі-маці.

*

Гэй, зьбірайцесь на памінкі,
І сыны, і дочкі,
Справім гучную бяседу
Пад аслонай ночкі.
Сабірайцесь, дый ня сьніце
Галасіці звонка,—
Памінаць бо толькі будзем
Родную старонку.

|}



На рынку.

—Хадзеце, хадзеце, вясёлые людзі!
А жыва да нас на таргоўлю:
Пакупка—гасьцінчык вам кожнаму будзе
Чырвоненькі, хатняй гадоўлі.
Паціху… ня бойцеся—пойдзе ўсё гладка,—
Крый, Божэ, якога прымуса.
Маленькая рэч,—як матыль ці стрынатка…
Ўсей куплі—душа Беларуса.
Меў хату, меў поле;—прыйшлі і забралі…
Сам вінен: ня ўмеў пільнаваці.
Ну, ўсякаму-ж трэба як небудзь жыць далей,—
Душу вось і можэ прадаці…
Падходзь-жэ, паночку!.. знімі акуляры—
Лепш будзе агледзіць пакупку;
Ты, барынько, так-жэ падбліжся!.. мы нары
Дамо нават з ёю галубкай…