Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З добрых думак, што мы кінем
На сваім дзірване,
Будзе ўнукам нашым жніво—
Доля—панаванне.
Беларускаю рукою
Сьветлай праўды сіла
Славу лепшую напішэ.
Бацькаўшчыне мілай.
Зацвіце яна, як сонцэ
Посьле непагоды,
Ў роўнай волі, ў роўным стане
Між усіх народаў.
Не загіне край забраны,
Покі жывы людзі, —
Не загаснуць зоркі ў небе,
Покі небо будзе!

|}



Ворагам беларушчыны.

Чаго вам хочэцца, панове?
Які вас выклікаў прымус
Забіць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?
Чаму вам дзіка яго мова?—
Паверце, вашэй ён не ўкраў,
Сваё ён толькі ўспомніў слова,
З якім радзіўся, падрастаў.
Цяпер і вы загаварылі,
З апекай выйшлі, як з зямлі;
А што-ж дагэтуль вы рабілі?
А дзе-ж дагэтуль вы былі?
Ваш брат і цёмен, і галодны;
Хацінка свой зжывае век;
І век ня знаў ён дум свабодных,
І крыўдзіў свой брат—чэлавек.
Вам страшна нашай сьлёзнай песьні,
І жальбы страшна вам глухой?
Вам жутка сонцэ на прадвесьні?
Мілей вам холад с цемнатой.