Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Пхнецца беззямельнік,
Стогне, уздыхае;—
Патпекае сонцэ,
Дожджык палівае.
Вецярок калышэ,
Як галінку тую,
Песеньку заводзе,
Як жыцьцё, старую…
Не ўздыхай, мой родны!
Нойдзеш,—прыдзе сьвята:
Слаўным, роўным станеш
З бедным і багатым!
С чатырох дылёвак
Будзеш мець мясьціну;
На век вечны поля
Роўна тры аршыны.
Ляжэш там, заляжэш,
Бедачок сермяжны,
У дзянькі і ночкі
Ціха і паважна…
А цяпер, сягоньня,
Па лясох, па скібах
Гайда, беззямельнік,
Пашукай сялібы!

|}


5.

Паляці ты лесам, полем,
Голас неразьвейны,
Аб тэй долі, ці нядолі,
Долі беззямельнай.
Ці-ж не пан я, не вяльможны?
Бойцеся вы Бога!
Нават злодзей на ўсё сквапны
Не ўкрадзе нічога.
Маё поле, мае гоні—
Воблакі сівые;
Маё стадка, мае коні—
Хмары вараные.