Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ані хаткі, ані поля,
Ні збожа!..
Па чужых кутох бадзяцца
Век трэба,
І гавець, і адгаўляцца
Бяз хлеба.
Гінуць сілы над чужою
Работай,
Заліваешся сьлязою
З ахвотай.
Ці тут пьяўкі, ці тут людзі
—Хто зьведаў?—
Адно ўнуку сохнуць грудзі,
Як дзеду.
Жывеш, мучышся бяз толку,
Бяз волі,
Хоць жывы лезь у дамоўку
З нядолі.
Пайду к пушчы загукаю
Да зоркаў,
Як мне ў бедным родным краю
Жыць горка…
Што за шчасьце, што за доля,
Мой Божэ!
Ані хаткі, ані поля,
Ні збожа…

|}


4.

Растапілісь гурбы
Зачарнелі скібы,—
Гайда, беззямельнік!
Пашукай сялібы!
Шмат зямлі на сьвеце,
Шмат на сьвеце хатак,—
Толькі беззямельных
Мінуў гэты датак…
Скідае куточэк,
Азерняціць поле,—
Бач, пагналі далей,
Гоняць без патолі!