Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці-ж гэта многа?!..

Ат сьвету, ад Бога
Жадаю нямнога!—
Зямелькі з валоку,
К ёй шнур неўдалёку,
С сьвятлічкай хацінку,
За жонку дзяўчынку,
Кусок салца к хлебу,
Рубля на патрэбу,
Здароўя чым болей,
Крыху долі, волі—
І ўсё! больш нічога…
Ну, ці-ж гэта многа?!..



* * *

Праз што плачэш, мужычок?
— Праз людзей і неба.
Чаго хочэш, мужычок?
— Трохі солі, хлеба.
Калі шчасліў, мужычок?
— Як водкі напьюся.
Калі грозен, мужычок?
— Як з жонкаю бьюся.
Праз каго сыт, мужычок?
— Праз свой труд і сілу.
А ня крыўдзяць калі ця?
— Як лягу ў магілу.



Песьня сіроткі.

Трэба мне, сіротцэ, доля,
Ой, трэба:
Німа хаткі, німа поля
І хлеба.