Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

На тым сьвеце бацька, маці,
Ў магіле—
Сама я запрацаваці
Ня ў сіле.
Хто-ж адзецца, пракарміцца
Паможэ?
Дзе падзецца, прытуліцца,
Мой Божэ?
Пайду к дрэўцу прытулюся,
Заплачу;
К зоркам думкай памалюся
Бедачай.
Пашлю скаргу, хай нясецца
За морэ,
Як мне цяжэнька жывецца,
Гаворэ.
Мо’ ня льюць там сьлёз напрасна
Паводкай,
Маюць літасьць над нешчаснай
Сіроткай.
Стогне бор, віхры зрываюць
Плёт с стрэхаў,—
Мае жальбы заміраюць
Бяз рэха…

|}



Былі ў бацькі тры сыны…

Былі ў бацькі тры сыны,
Ды ўсе-ж яны Васілі.
Адзін служыць у дварэ,
Поле панскае арэ;
Другі стражнікам з іх стаў,
Куляй, шабляй засьвістаў;
Трэці згінуў у баю
За свабоду і зямлю.
Бацька ў вёсцэ сваей сьпіць,
І дуда пры ім ляжыць;
Ён часамі дзьме ў яе,
Песьню нудную пяе: