Перайсці да зместу

Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Жый згодна з усімі
І Бога хвалі,
Не крычы з другімі:
«Свабоды! Зямлі!»

|}


8.

На што хлеб, на што багаце,
Калі нам мякіны хваце?
На што боты, чаравікі,
Калі ёсць лаза і лыкі?
На што век зямлі хацеці?
Памром—сажэнь будзем меці!
На што новые нам хаты?
Казна, двор і так багаты.
На што сьвет навукі шчаснай,
Калі сьлёзы сьвецяць ясна?
На што лек на гора болькі,
Калі маем манаполькі?
На што знаці ўсяго многа?
І так трапім да вастрога!..



На прадвесьні.

…І сівер ледзь хаткі ня зьверне,
І сьнегу ані не ўбывае,
А тут у сьвіронку—ні зерня,
Апошняя бульба ўцекае!—
І сена німа ад Грамніцаў,
Саломкі тэй зараз не хваце;
Кабылка падбегчы баіцца,
Кароўка ня хочэ ўставаці.
Даведаўся ў двор і да сына—
Ня служцэ куток свой карміці!
І больш не даюць з магазына,
Німа дзе рубля зарабіці…
Ня лёгка на сэрцы, ня лёгка!
Дум чорных ня збыцца дзень цэлы…
А так ешчэ траўка далёка,
Калі-ж і той колас насьпелы?!