Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

кладна характэрызуючых праўную псыхіку Сапегі, яго глыбокую эдукацыю, нязвычайную справядлівасьць і перадусім яго нацыянальны воблік.

Дзеля таго, што прамова гэтая зьяўляецца найпрыгажэйшым прыкладам беларускага красамоўства канца XVI ст., а такжа з увагі на яе будову і зьмест, падаем яе поўнасьцю.

„Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў каждай рэчыпаспалітай чалавеку пачціваму нічога ня маець быці дарожшага над вольнасьць, а няволяй так ся маець гыдзіці, што ня толькі скарбамі, але і сьмерцю яе ад сябе адганяці павінен. А пра гэта людзі пачцівыя ня толькі маетнасьці, але і горлаў сваіх проціў кождаму непрыяцелю выносіці не жалуюць, абы пад іх акрутнае панаваньне ня прыходзілі, а з вольнасьці сваей будучы злуплены, водлуг восі і мысьлі іх, яко нявольнікі, ня мусілі жыці.

„Але ўжо мала-б і на тым было, каб чалавек, з няволі ад пастароннага непрыяцеля быў волен, а дамовага непрыяцеля над сабою цярпеці мусіў-бы.

„Тагды тот мунштук або удзіла на пагамаваньне каждага зухвальца ёсьць вынайдзена, абы ся, баючы права, ад каждага гвалту і збытку пагамаваў, а над слабшым і худшым ня паствіўся і уціскаці яго ня мог. Бо для таго правы пастаўлены, абы можнаму і патужнаму ня ўсё было вольна чыніці, а як паведзіў Цыцэро, іж естэсьмо нявольнікамі праў для таго, абы вольнасьці ўжываці маглі.

„А есьлі чалавеку пачціваму нічога нет мільшага над тое, калі ў айчыне сваей бясьпечна мешкаючы, не баіцца, абы яго хто на добрай славе змазаці, або на целе на здароўі яго абразіці, або на ўласнай маетнасьці яго укрыўдзіці мог, тагды то нічому іншаму, адно праву, прычытаці маець, за каторым ад каждага ў пакою сядзіць і жаднага ўсільства абэлжаньня і укрыўджаньня на сабе не паносіць. Бо той цэль і скутак усіх праў ёсьць і маець быць на сьвеце, абы кажды добрую славу сваю, здароўе і маемасьць у цэласьці меў і на тым жаднага ўшчэрбку не цярпеў.

І то ёсьць наша вольнасьць, каторай мы межы іншымі народы хрысьціянскімі хвалімся, што пана, іж-бы водле волі сваей, учцівае, так жывата і маетнасьці вольна ўжываем. Бо хто-бы колечы з тых трох рэчаў у чым нас укрыўдзіці і водле ўпадабаньня свайго, а ня водле праў нашых, над намі паствіцца меў, тот бы ўжо ня панам нашым, але сказіцелем праў і вольнасьцяў нашых быў, а мы бы нявольнікамі яго быці мусілі.

„І слушна за праўду маем, за што Пану Богу дзякаваці, што пад панаваньнем каралёў іх міласьцяў і вялікіх князёў паноў нашых, тую ўладу і вольнасьць у руках сваіх маем, а правы самі сабе творачы, яко найбольш можам вольнасьці сваей ва ўсім пасьцерагаем; бо ня толькі сусед а спольны наш абываталь у айчыне, але і сам гаспадар, пан наш жаднае зьверхнасьці над