Перайсці да зместу

Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

намі зажываці ня можаць, адно толькі, сколькі яму права дапушчаець.

„Пра то маючы таковый скарб у руках нашых, каторый жаднаю сумаю праплачаны быці ня можаць, прыстоіць каждаму пачціваму чалавеку, абы а нём ведаў, а будучы добра ведамый, як сам сябе і папудлівасьці свае гамаваў і водле права пісанага справаваўся і нікога ня крыўдзіў, так, есьлі бы ад каго быў укрыўджаны, абы ведаў, дзе абароны і лякарства ў крыўдзе сваей іскаці маець.

„Бо яко адзін сэнатар рымскі другога штрафаваў, што права айчыны свае ня ўмеў, так кажды абываталь годны ёсьць наганеньня, каторый вольнасьцю хваліцца і праў сваіх умеці і разумеці ня хочаць, каторым правам усю вольнасьць сваю абвараванай маець. А есьлі катораму і народу ўстыд праў сваіх ня ўмеці, пагатовя нам, каторыя ня обчым якім языком, але сваім уласным правы сьпісаныя маем і каждага часу чаго нам патрэба ку адпору ўсякае крыўды ведаці можам.

„А іж тая труднасьць ня мала заважыла, што ня каждый статут мог меці для труднага і доўгага перапісываньня, — тады і ў тым тэй патрэбе каждага абываталя фальгуючы і пажытку рэчы паспалітае служачы, важыўся гэтую працу на сябе падняці, а кошту і накладу свайго не жалуючы, у друк падаў і дарогу мацнейшую і снаднейшую каждаму ку ведамасьці права паказаў. А гды то ўжо ў руках сваіх кажды, калі захочаць, мець можаць, прашу: рачце-ж ваша міласьць тую працу ад мяне ўдзячна прыняці, а маючы вольнасьці свае правам добра абвараваныя, таго пасьцерагаці, абы вы да судоў і трыбуналаў ня толькі людзей добрых а тых праў нашых добра умеетных абіралі, але баячыхся Пана Бога і цнатлівых, каторыя бы не для пажытку свайго ані ку шкодзе бліжняга, для лакомства свайго і для падаркаў, права выкручалі, але простым трыбам ідучы, сьвятой праўды і справядлівасьці пасьцерагалі, а тую вольнасьць, каторай цешымся, уцэласьці нам захавалі”.

Як бачым, за найвялікшае дабро грамадзян дзяржавы Сапега ўважае вольнасьць. Бараніць адпаведна свае вольнасьці грамадзяне патрапяць толькі тады, калі сярод іх будзе пашырана веданьне права і адсюль сьвядомасьць правоў і абавязкаў. А калі якому-колечы народу—кажа Сапега—сорамна няведаць уласнага права, дык пагатовя ганебнай ёсьць рэччу няведаць свайго права грамадзянам Вялікага Князьства, каторыя маюць права пісанае ня ў чужой мове, а ў сваей уласнай. Апошнія словы Сапегі маюць для сучаснага дасьледчыка беларускае культуры і гісторыі нязвычайную вартасьць дзеля выяўленьня характару культуры Вялікага Князьства Літоўскага з гледзішча нацыянальнай яе прыналежнасьці,—тым болей, што словы гэтыя сказаны былі вуснамі найвялікшага прадстаўніка гэтае культуры. Як ведама, г. зв. „руская“ мова Літоўскіх Статутаў ёсьць мовай беларускай, Літоўскія Статуты былі пісаны пабеларуску. Гэткім парадкам Сапега лічыў уласнай мовай—і пры гэтым ня толькі сваей, але і ўсяго грамадзянства Вялікага Князьства,—мову Трэцяга Статуту, значыць—беларускую. А калі ўзяць пад увагу, што аб нацыянальнай прыналеж-