Старонка:Швейк 1.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

дзіва памірае раней, чымся хто ўправіцца яму растлумачыць.

Маладзенькі салдат шчыра ўздыхнуў. Яму шкода стала свайго маладога жыцьця. Навошта ён толькі радзіўся ў гэты бязглузды час? Каб яго зарэзалі, як карову ў разьніцы? І нашто гэта ўсё?

Адзін салдат, былы настаўнік, нібы прачытаўшы ягоныя думкі, зазначыў:

— Іншыя вучоныя тлумачаць вайну зьяўленьнем плям на сонцы. Ці толькі зьявіцца гэткая-такая пляма, заўсёды на зямлі адбываецца катастрофа. Забраньне Корфагену...

— Адкасьніцеся вы з сваёй вучонасьцю, — перапыніў яго капрал. — Вымецьце лепш падлогу, сёньня ваша чарга. Які нам клопат да нейкае там плямы на сонцы! Хай іх там дваццаць будзе, з іх сабе кажуха не пашыеш!

— Плямы на сонцы сапраўды маюць вялікае значэньне, — утыкнуўся ў гаворку Швэйк. — Аднаго разу зьявілася на сонцы пляма і таго самага дню мяне зьбілі ў шынку «У Банзэтаў», у Нусьлях. З таго часу перш, чымся куды-небудзь пайсьці, я гляджу ў газэце, ці не зьявілася зноў якая-небудзь пляма на сонцы. І калі зьявіцца