Старонка:Швейк 1.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лагодзе, па-братэрску. А ці толькі выбухнула вайна, па ўсіх касьцёлах зачалі маліцца за перамогу нашага войска, а пра бога сталі гаварыць не раўнуючы, як пра начальніка генэральнага штабу, які кіруе ўсімі ваеннымі дзеяньнямі. Адгледзеўся я на пахаваньні ў гэтым шпіталі. А колькі паадціналі рук ды ног. Проста вазамі возяць.

— Салдатаў хаваюць галяком, — сказаў другі, — а адзежу з мерцьвяка надзяваюць на жывога. Так на круг і йдзе.

— Пакуль мы ня выйграем вайну, — зазначыў Швэйк.

— Дзіва, што гэткае мурло выйграе, — адгукнуўся з кутка капрал. — На фронт трэба такіх, пагнаць вас на штыхі, к чорту-матары, у ваўчыныя ямы, супроць мінамётаў. Валяцца ў тыле кожны зух, а вось паміраць дык нікому ня хочацца.

— А я думаю, як гэта прыемна памерці пад штыхом! — сказаў Швэйк. — Някепска таксама атрымаць кулю ў чэрава, а найлепш, калі чалавека разрывае граната, а ён глядзіць ды думае, чаму ў яго ногі з жыватом адлятаюць некуды на ўзьвей-вецер. І так яму гэта дзіўна, што ён з