Старонка:Швейк 1.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лоўным лекарам шпіталю і фэльдкуратам. Фэльдкурат, стукаючы кулаком аб стол, адчыкрыжыў:

— Ня думайце, капітан, што саборваньне робіцца на дармаўшчыну. Як драгунскага афіцэра камандыруюць на конскі завод за рамонтам, яму-ж плоцяць камандыровачныя! Вельмі шкода, што тыя двое не дачакаліся саборваньня, а то-б я ўзяў на пяцьдзесят крон даражэй.

Швэйк чакаў фэльдкурата ўнізе, у калавурцы, з пляшачкай сьвятога алею, якая абуджала сярод салдат шчырую цікавасьць. Адзін з іх выказаў думку, што гэты алей цалком прыдатны да чышчэньня вінтовак і штыхоў. Малады салдацік з Чэхамараўскага ўзвышша, які яшчэ верыў у бога, прасіў не гаварыць гэткага і не спрачацца аб сьвятых рэчах:

— Мы павінны быць сумленнымі хрысьціянамі.

Стары ратнік паглядзеў на блазьнюка і сказаў:

— Ты думаеш, што вера захавае тваю мазгаўню ад шрапнелі? Досыць нас чмуцілі. Перад вайной прыяжджаў да нас адзін дэпутат клерыкалі і гаварыў пра царства божае на зямлі. Госпад бог ня хоча вайны і хоча, каб усе жылі ў