Старонка:Швейк 1.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму ня ўзышло на думку аніводнае больш-менш людзкае лаянкі, і ён змоўк. Швэйк вырашыў, што чакаць далейшых дадаткаў ня варта. Ён расчапіў дзьверы, паставіў суровага пана тварам да сходаў... і такога ўдару не пасароміўся-б лепшы гулец зборнай футбольнай каманды сусьветных чэмпіёнаў. Усьлед суроваму пану на сходах прагучэў Швэйкаў голас:

— Іншым разам, калі трапіце ў далікатную кампанію, будзеце паводзіць сябе прыстойна.

Суровы пан доўга хадзіў пад вокнамі і чакаў фэльдкурата. Швэйк адчыніў вакно і наглядаў за ім.

Нарэшце, госьць дачакаўся. Фэльдкурат прывёў яго да сябе ў пакой і пасадзіў на крэсла насупроць сябе.

Швэйк моўчкі прынёс плявальніцу і паставіў яе перад гасьцём.

— Што вы робіце, Швэйк?

— Дазвольце далажыць, пане фэльдкурат, з гэтым панам ужо вышла тут невялічкая няпрыемнасьць за пляваньне на падлогу.

— Пакіньце нас адных, Швэйк, у нас ёсьць сякія-такія справы. Швэйк выпрастаўся па-вайсковаму.