Старонка:Швейк 1.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Так точна, пане фэльдкурат, пакіну вас адных.

І пайшоў на кухню.

У пакоі тымчасам ішла дужа цікавая гутарка.

— Вы прышлі атрымаць грошы па вэксалі, калі не памыляюся? — запытаўся фэльдкурат у свайго госьця.

— Так, і спадзяюся...

Фэльдкурат уздыхнуў.

— Чалавек часьцяком трапляе ў такое становішча, што яму нічога больш не выпадае рабіць, як толькі спадзявацца. О, як прыгожа гучыць слова «надзея» з тае высока-поэтычнае трыяды «Вера, Надзея, Любоў», якая ўздымае чалавека над жыцьцёвай будзеннасьцю...

— Я спадзяюся, пан палкавы ксёндз, што сума...

— Бязумоўна, васпане, — перапыніў яго фэльдкурат, — магу яшчэ раз паўтарыць, што слова «надзея» надае чалавеку сілы ў яго жыцьцёвым змаганьні. Ня губляйце і вы надзеі. Як добра мець пэўны ідэал, быць бязьвінным, бязгрэшным стварэньнем, якое дае грошы пад вэксалі і спадзяецца атрымаць сваячасова грошы назад. Спадзявацца заўсёды спадзявацца, што я за-