Перайсці да зместу

Старонка:Швейк 1.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калі выбухнула вайна, дык вы ўсё можаце сабе дазволіць? Вы павінны паводзіць сябе прыстойна, а ня так, як хуліган. Да людзей, якія вас абкружаюць, вы павінны адносіцца далікатна і не распускацца, як басяк, цывільная вы шмотка.

Суровы пан ускочыў з крэсла і, трасучыся ад злосьці, закрычаў:

— Што вы сказалі?.. Я паводжу сябе няпрыстойна? Вы, здаецца, сказалі, што я?.. Скажэце яшчэ раз...

— Паскуднік вы, во што, — сказаў Швэйк, гледзячы на яго з дакорам. — Плюе на падлогу, быццам ён у трамваі, у поезьдзе ці ў якім-небудзь публічным месцы. Я заўсёды дзівіўся, навошта ўсюды вісяць надпісы: «Плюваць забаронена», а цяпер я бачу, што гэта дзеля вас. Вас, відаць, ужо ўсюды добра ведаюць.

Твар суровага пана ўзяўся ўсімі колерамі вясёлкі, і з яго рынула цэлая патока лаянкі ў адрас Швэйка і фэльдкурата.

— Ну, скончылі вы сваю прамову? — запытаў Швэйк, калі незнаёмы зрабіў выснову: «абодвы вы нягоднікі разам з сваім фэльдкуратам». — Ці можа вы маеце што дадаць перад тым, як ляцець з ганкаў?

Але суровы пан так вычарпаў свой запас, што