Старонка:Швейк 1.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жык», — сказаў ён. — Каштаваў мне званок пяць хвілін страху ды яшчэ давялося доўга чакаць — усё народ хадзіў міма.

— Я пайду ў кафэ, Швэйк, — сказаў фэльдкурат. — Калі хто прыдзе, хай пачакае.

Блізка праз гадзіну пасьля таго, як пайшоў фэльдкурат, прышоў паджылы чалавек, сівы, з вайсковай паставаю і строгім зіркам. Знадворны выгляд яго паказваў злосную рашучасьць. Было падобна да таго, што яго паслаў лёс зьністожыць нашу няшчасную плянэту і сьцерці яе сьляды з твару сусьвету. Гаварыў ён рэзка, суха і жорстка:

— Дома? Пайшоў у кафэ? Казаў — пачакаць? Добра, буду чакаць хоць да самага раньня. На кафэ ў яго ёсьць, а даўгі аддаваць дык няма? А яшчэ ксёндз! Цьфу!

І ён плюнуў.

— Васпан, ня плюйце тут, — сказаў Швэйк, з цікавасьцю гледзячы на незнаёмага.

— І яшчэ раз плюну, бачыце, вось так! — упарта сказаў жорсткі пан, і яшчэ раз плюнуў на падлогу. — Як яму ня сорам! А яшчэ вайсковы ксёндз! Ганьба!

— Калі вы далікатны чалавек, — зазначыў яму Швэйк, — дык павінны пазбыцца свае звычкі плюваць у чужой кватэры. Ці можа вы думаеце, што,