Старонка:Швейк 1.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нае выхаваньне салдат, пакуль не дадзелі яму так, што ён сказаў: «Прабачайце, васпані, але мяне чакае капітан на партыю ў фэрбл».

— Ну, аліва ў нас ёсьць, — сказаў урачыста Швэйк, вярнуўшыся з магазыну Полак, — канапляны алей нумар тры, першы гатунак. Хопіць на цэлы батальён. Фірма сталая. Прадае таксама пакост, лякі і квачы. Цяпер нам трэба званок.

— А званок навошта?

— Званіць дарогай, каб народ зьдзяваў шапкі, як мы паедзем з божым блаславеньнем і з канапляным алеем нумар тры. Так заўсёды робіцца. Трапляліся выпадкі, што арыштоўвалі, калі хто не зьдзяваў шапкі. Летась у Жыжкаве ксёндз зьбіў сьляпога, які ў гэткім выпадку ня зьдзеў шапкі. Сьляпога апроч таго яшчэ пасадзілі, бо на судзе яму давялі, што ён ня глуханямы, а толькі сьляпы і што званок ён павінен быў чуць і ня ўводзіць іншых у зман, хоць гэта й было сярод ночы. Іншым разам людзі на нас не зьвярнулі-б увагі, а цяпер будуць шапкі скідаць. Калі вы, пане фэльдкурат, не супярэчаце, дык я ўраз здабуду званок.

Атрымаўшы дазвол, Швэйк праз паўгадзіны прынёс званок.

— Гэта ад варот заезднага двара «Кры-