Перайсці да зместу

Старонка:Швейк 1.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зблытаў фурманку, у якой ехаў, з поездам, высунуўся з вакна і стаў крычаць па-нямецку і па-чэску: «Німбург, перасядка!»

Швэйк уцягнуў яго назад, і фэльдкурат забыўся на поезд і стаў перадражніваць розную жывёлу. Больш за ўсё ён забаўляўся пеўнем, і яго «кукарэку» зычэла перамогай.

Колькі хвілін ён быў дужа жвавы і непакойны і памыкаўся выкінуцца з фурманкі, лаячы людзей, паўз якіх ім даводзілася праяжджаць, хуліганамі. Шпульнуў на брук сваю насоўку і стаў вымагаць, каб рамізьнік суняўся, бо ён згубіў свой багаж, потым стаў апавядаць:

— У Будвэйсе быў адзін барабаншчык... Ён ажаніўся.. А праз год ён памёр... Хіба-ж гэта ня дужа добры анэкдот?

І рагатаў, як дуркаваты.

Праз увесь гэты час Швэйк абыходзіўся з фэльдкуратам з няўмольнай жорсткасьцю.

З прычыны розных спроб фэльдкурата вытварыць якую-небудзь штуку, накшталт таго, каб вываліцца з фурманкі, або паламаць сядзеньне, Швэйк раз-по-раз садзіў яму пад бакі, і фэльдкурат прымаў гэта з нязвычайнай пакорай.

Толькі адзін раз ён зрабіў патугу ўзбунта