Старонка:Швейк 1.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Па Швэйкавай пропозыцыі яны зноў крануліся ў дарогу, і фэльдкурат пачаў запальваць свой бруштынавы муштук.

— Не гарыць, — праказаў ён у роспачы, зглуміўшы на гэтую справу цэлы карабок запалак. — Гэта вы мне ўсё гасіце.

Адылі ён зноў адразу згубіў нітку гутаркі і зачаў сьмяяцца.

— Во, пацеха. Мы зусім адны ў транваі. Ці праўда, колега?

Ён стаў капацца ў сваіх кішэнях і крыкнуў:

— Я згубіў свой білет. Стойце, стойце, я павінен знайсьці свой білет.

Потым пакорліва махануў рукой.

— Усё роўна, едзь...

Нарэшце, ён стаў лапатаць нешта зусім бязглуздае:

— У большасьці выпадкаў... Так, усё ў парадку... У кожным выпадку... Не, вы глыбока мыляецеся.. На другім паверсе... Дайце веры, васпані, справа ідзе не пра мяне, а пра вас... Чалаэк, дайце рахунак... Я — ушчэнт...

У паўсьне ён пачаў спрачацца з нейкім уяўлёным супраціўнікам, які нібы-та сьпіраўся за права сядзець у рэсторане ля вакна. Потым ён