хадзіў у цывільным) нехта зьдзеў з галавы і панёс з сабой.
Швэйк раскатурхаў яго і з дапамогай рамізьніка пасадзіў на фурманку. Там фэльдкурат канчаткова самлеў і, улічаючы Швэйка за палкоўніка Юста, камандзіра 72-га пяхотнага палка, колькі разоў узапар пераказаў:
— Ня злуй, таварыш дарагі, што я табе кажў «ты», бо я-ж — сьвіньня.
Нейкі час здавалася, нібы ад трасеньня ў хурманцы ён троху ачулеў. Ён выпрастаўся і зачаў сьпяваць нейкую нікому невядомую песьню. Можа, гэта быў плод яго ўласнай фантазіі,
Але неўзабаве ён ізноў упаў у поўнае зьнясіленьне і, зьвяртаючыся да Швэйка, спытаў яго, падміргваючы адным вокам:
— Ну, як вы сёньня сябе адчуваеце, васпані?
— А куды вы едзеце сёлета на дачу? — запытаў ён па невялікай паўзе і, бачачы ўсё падвойна, паказаў пальцам на Швэйка. — Абач, у вас ужо дарослы сын?
— Сядзеш ты, нарэшце? — гукнуў на яго Швэйк, калі фэльдкурат надумаў быў узгла