Старонка:Швейк 1.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Потым ён удаўся ў маўчаньне, адно лучыў, каб дзяубануць носам у тротуар, тымчасам, як Швэйк валок яго пад пашкі дамоў.

Нахіліўшы галаву наперад і цягнучы ногі, якія ён блытаў, нібы кошка з перабітай хрыбцінай, фэльдкурат на паўголаса выводзіў "Domіnus vobіscum"[1].

Каля месца, дзе стаялі рамізьнікі, Швэйк пасадзіў фэльдкурата пад сьцяну і пашоў згадзіць рамізьніка, каб давёз яго пана дамоў.

Адзін рамізьнік заявіў, што гэтага пана ён добра знае, што ён яго неяк вазіў, ды й пракаяўся.

— Усю фурманку мне запаскудзіў, драўшы казлы, — шчыра апавядаў ён, — і нават не заплаціў за дарогу. Дзьве гадзіны я яго вазіў, пакуль ён, нарэшце, знайшоў, дзе ён жыве. І толькі праз тыдзень, пасьля таго, як я разы са тры да яго заходзіў, ён даў мне ўсяго за ўсё пяць крон.

Пасьля даўгіх перамаўленьняў адзін рамізьнік усё-ткі згадзіўся завезьці яго дадому.

Швейк вярнуўся да фэльдкурата, які ўжо ўправіўся заснуць. Капялюш у яго (ён зазвычай

  1. Госпад з вамі.